Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ніхто яшчэ не займаў больш жорсткай пазыцыі адносна Расеі, чым я» — Трамп на сустрэчы зь лідэрамі Балтыі


Трамп на сустрэчы зь лідэрамі Балтыі
Трамп на сустрэчы зь лідэрамі Балтыі

У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме лідэраў Латвіі, Літвы і Эстоніі — Раймандса Вэёніса, Далю Грыбаўскайтэ і Кэрсьці Кальюлайд.

На прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы Трамп адзначыў, што Амэрыка прыхільная падтрымцы незалежнасьці і самавызначэньня краін Балтыі. Ён павіншаваў Латвію, Літву і Эстонію са 100-годзьдзем іх незалежнасьці. Трамп адзначыў супрацоўніцтва ЗША і трох краін у сфэры абароны і эканомікі.

«Верагодна, ніхто яшчэ не займаў больш жорсткай пазыцыі ў адносінах да Расеі, чым я», — сказаў прэзыдэнт Трамп падчас сустрэчы.

Амэрыканскі прэзыдэнт нагадаў пра моц узброеных сіл ЗША — акалічнасьці, якая, паводле яго слоў, ня вельмі добрая для Расеі.

Напярэдадні сустрэчы лідэры краінаў Балтыі заклікалі ЗША адэкватна ацэньваць пагрозу з боку Расеі, якая, па іх словах, вядзе «гібрыдную вайну», спалучаючы кібэратакі і кампаніі ўплыву ў сацыяльных сетках з запалохваньнем ваеннага характару ў дачыненьні да іх краін і іншых дзяржаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG