Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне конь праваліўся ў паўтарамэтровую яміну пры дарозе. ВІДЭА

Ратаваць каня прыехалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях
Ратаваць каня прыехалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях

Увечары 2 красавіка ў вёсцы Вы́нашаўка Кармянскага раёну ў паўтарамэтровую гразевую яміну праваліўся конь. Самастойна яго выцягнуць гаспадар ня змог, паведаміла Гомельскае ўпраўленьне МНС.

Ратавальнікі з МНС пры дапамозе пажарнага рукава і лябёдкі выбавілі каня зь яміны жывым і здаровым.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG