Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Надзеі Саўчанкі адмовіўся ад яе абароны


Адвакат Віктар Чэўгуз падаў у Службу бясьпекі Ўкраіны заяву аб тым, што ён адмаўляецца абараняць падазраваную ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ва Ўкраіне дэпутата Вярхоўнай Рады Надзею Саўчанку.

«Самаадвод. Не хацеў падаваць, але..»., — напісаў юрыст у Facebook. Чеўгуз апублікаваў копію сваёй заявы, дзе ён спасылаецца на артыкулы Крымінальнага-працэсуальнага кодэкса Ўкраіны, якія даюць яму падставы адмовіцца ад справы ў выпадку «нязгоды з падабаронным адносна абранага ім спосабу абароны і праз наўмыснае невыкананьне падабаронным умоваў заключанай дамовы».

Сам Чеўгуз сказаў Радыё Свабода, што ня будзе тлумачыць сваё рашэньне, дадаўшы толькі, што яно прынята па ўзаемнай дамоўленасьці. Цяпер Саўчанка працягнуць абараняць адвакаты Дзьмітрый Бугай і Алег Салавей.

22 сакавіка Вярхоўная Рада дала згоду на прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці, затрыманьне і арышт былой лётчыцы. Ёй інкрымінуюць шэсьць артыкулаў КК Украіны, у прыватнасьці, «гвалтоўнае зьвяржэньне канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады», «замах на жыцьцё дзяржаўных і грамадзкіх дзеячаў», «падрыхтоўку да ўчыненьня тэрарыстычнага акту». У выпадку доказу віны падазраванай у судзе ёй можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўленьня волі або пажыцьцёвае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG