Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтара мільярда эўраў. Столькі будзе каштаваць плян прэзыдэнта Францыі


Урад Францыі мае намер выдаткаваць цягам пяці гадоў 1,5 мільярды эўра на дасьледаваньні штучнага розуму, падтрымку стартапаў, якія працуюць над яго стварэньнем і збор неабходных зьвестак.

— Калі мы сёньня паглядзім на штучны розум, то лідэрамі зьяўляюцца ЗША і Кітай. У ЗША імпульс да яго разьвіцьця дае прыватны сэктар, вялікія карпарацыі і частка стартапаў, — сказаў Эманюэль Макрон у апошнім інтэрвію часопісу «Wired».

Ён заявіў, што дадзеныя, датычныя альгарытмаў штучнага розуму, якія распрацуе ўрад Францыі, будуць у адкрытым доступе. А прыватныя фірмы, якія атрымаюць датацыі ад дзяржавы, змогуць скарыстацца шэрагам ільготаў.

Макрон верыць, што штучны розум учыніць рэвалюцыю ў бізнэсе і перакананы, што Францыя павінна ўдзельнічаць у гэтых гіганцкіх зьменах, каб не адстаць ад Кітаю і ЗША. Паводле яго, асабліва моцна штучны розум можа зьмяніць мэдыцыну і транспарт.

Кітай нядаўна абвясьціў, што будуе цэнтар дасьледаваньня штучнага розуму за больш як 2 мільярды даляраў для звыш 400 фірмаў. Пэкін мае намер стаць сусьветным лідэрам у гэтай галіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG