Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абноўленыя «Крумкачы» выступяць у другой лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі


"Крумкачы": паніжэньне ў другую лігу
"Крумкачы": паніжэньне ў другую лігу

Беларуская фэдэрацыя футболу задаволіла заяўку «НФК Крумкачы» на ўдзел у першынстве другой лігі чэмпіянату Беларусі. Пакет дакумэнтаў быў пададзены ў апошні дазволены дзень — 30 сакавіка.

Месяц фэдэрацыя адмовіла менскай камандзе ў ліцэнзыі, забараніўшы выступаць у элітным дывізыёне. Спартовыя функцыянэры патлумачылі сваё рашэньне сыстэматычнымі парушэньнямі рэглямэнту найвышэйшай лігі клюбнай адміністрацыяй.

Перад клюбам паўстала дылема: або зноў вярнуцца ў другую лігу, адкуль некалькі гадоў пачаўся іх узьлёт да эліты, або самаліквідавацца. Пачаць з чыстага аркуша фактычна прымусілі заўзятары.

Колішні заснавальнік клюбу Дзяніс Шунто да справы дачынення ня мае — адзінае, што ён дазволіў выкарыстоўваць назву і лягатып.

Адным з заснавальнікаў новых «Крумкачоў» стаў вядомы піяніст і футбольны заўзятар Юры Бліноў. Акрамя яго, у заснавальніках таксама фігуруе брамнік каманды, жодзінскі прадпрымальнік Яўген Касьцюкевіч.

Як паведамляе спартовы партал «Трыбуна», неўзабаве будзе зарэгістравана грамадзкае аб’яднаньне — заўзятарскі блёк з пашыранымі адміністрацыйнымі правамі. Яго прадстаўнікі будуць уваходзіць у праўленьне клюбу — нароўні з заснавальнікамі і партнэрамі. Сяброўскія складкі дапоўняць бюджэт новай арганізацыі.

Кожны зарэгістраваны заўзятар атрымае права голасу, а фінансавая справаздачнасьць будзе выкладацца на ўсеагульны агляд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG