Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанская ляўрэатка Нобэля Малала Юсафзай вярнулася ў Лёндан


Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Малала Юсафзай вяртаецца ў Вялікабрытанію пасьля завяршэньня свайго чатырохдзённага візыту ў Пакістан, першага візыту ў родную краіну пасьля таго, як у 2012 годзе яна была параненая талібамі.

Малала і яе сям’я прыехалі 2 красавіка ў міжнародны аэрапорт Беназір Бхута, адкуль адправіліся ў Лёндан.

Малала, якой 20 гадоў, упершыню пабывала ў Пакістане з тых часоў, як талібы абстралялі яе ў школьным аўтобусе за тое, што яна выступала за адукацыю дзяўчынак, супраць чаго выступае экстрэмісцкая групоўка. Малала, якой было 15 гадоў падчас нападу, пасьля была дастаўлена ў Англію для лячэньня. Яна засталася там, паступіла ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт у жніўні 2017 году і аднавіла барацьбу за справу, якая прынесла ёй Нобэлеўскую прэмію міру ў 2014 годзе.

У Пакістане яна наведала свой родны горад у паўночна-заходняй даліне Сват. Сваім былым сябрам і суседзям яна казала, што споўнілася яе мара пабываць сярод іх. Малала таксама сустрэлася з прэмʼер-міністрам Шахідам Хаганам Абасі. Яна сказала, што плянуе зноў вярнуцца ў Пакістан і жыць там пасьля заканчэньня вучобы ў Вялікабрытаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG