Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі зацьвердзіў перавод усёй школьнай адукацыі на латыскую мову


Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс

Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс падтрымаў папраўкі да законаў аб адукацыі, якія тычацца пераходу на латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі.

Навучаньне ў сярэдняй школе на дзяржаўнай мове забясьпечыць роўныя магчымасьці ўсім маладым людзям атрымаць якасную адукацыю, што і зьяўляецца мэтай дзяржавы, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта.

«У дзяцей па-ранейшаму будзе магчымасьць вывучаць прадметы, зьвязаныя з нацыянальнымі меншасьцямі, іх ідэнтычнасьцю і культурай, падтрымліваць свае карані і шматбакова разьвіваць сваю асобу» — дадаў Вэёніс.

Пераход будзе паступовым і завершыцца да 2021/2022 навучальнага году.

Цяпер у Латвіі ў школах для нацыянальных меншасьцяў (у першую чаргу расейскай) 60 адсоткаў выкладаньня ажыцьцяўляецца на дзяржаўнай мове, 40 адсоткаў — на мове меншасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG