Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 20 чалавек загінулі ў сутыкненьнях з паліцыяй у індыйскім штаце Кашмір


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У выніку сутыкненьняў паблізу гораду Срынагар у індыйскім штаце Кашмір 1 красавіка загінулі сама меней 20 чалавек. Сярод іх, як паведамляюць улады, трое індыйскіх вайскоўцаў, 13 верагодных баевікоў і чацьвёра цывільных. Дзясяткі людзей таксама былі параненыя ў сутыкненьнях паміж пратэстоўцамі і паліцыяй.

Паводле афіцыйных дадзеных, паліцыя адкрыла агонь пасьля таго, як тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы, дзе сталі кідаць камяні і прамаўляць лёзунг супраць індыйскага праўленьня ў рэгіёне. Дэманстрацыі адбыліся пасьля таго, як індыйскія войскі пачалі апэрацыю ў паўднёвым Кашміры, дзе актывізаваліся антыіндыйскія баевікі.

Парушэньні рэжыму спыненьня агню ў Кашміры зьяўляюцца частымі, нягледзячы на дамову ад лістапада 2017 году, у якой гаворыцца, што «дух» замірэньня 2003 году павінен быць адноўлены для абароны невінаватых людзей.

Кашмір фактычна падзелены ў асноўным паміж Пакістанам і Індыяй (яшчэ частку ўтрымлівае Кітай), але абедзьве краіны прэтэндуюць на ўсю тэрыторыю і з 1947 году праз гэта ўжо мелі дзьве вайны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG