Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» чарговым разам праінспэктуе беларускіх вытворцаў 


Беларуская мясная прадукцыя

На наступным тыдні, ад 3 да 6 красавіка, экспэрты «Рассельгаснагляду» правядуць інспэкцыю беларускіх вытворцаў прадукцыі жывёльнага паходжаньня. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства.

Канчатковы сьпіс прадпрыемстваў узгадняецца, ня выключана, што па выніках праверкі будзе прынятае рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на пастаўкі прадукцыі з шэрагу беларускіх камбінатаў.

Цяпер у чорным сьпісе «Рассельгаснагляду» больш за паўсотні беларускіх суб’ектаў гаспадараньня, у адносінах да якіх дзейнічаюць розныя санкцыі — ад поўнай забароны паставак у Расею да падвышанага кантролю на пунктах праверкі.

Беларускі бок неаднаразова заяўляў пра надуманасьць расейскіх прэтэнзій, а днямі Аляксандар Лукашэнка загадаў падначаленым шукаць новыя рынкі.

«Што тычыцца экспарту, шукайце іншыя рынкі — калі Расея нас не разумее і разумець ня хоча, — заявіў Лукашэнка. — Як яны вырашылі нас нахіляць незразумела за што, то будзем шукаць сваё шчасьце ў іншым месцы. Нельга на адным рынку ўвесь час сядзець».

Дамовы па пастаўках беларускай харчовай прадукцыі ў Расею на другое паўгодзьдзе яшчэ не падпісаныя, перамовы працягваюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG