Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Асада ўзялі пад кантроль амаль усю Ўсходнюю Гуту


Эвакуацыя паўстанцаў з Усходняй Гуты.
Эвакуацыя паўстанцаў з Усходняй Гуты.

Войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю прыгараду Дамаску Ўсходняя Гута, акрамя гораду Дума. Пра гэта паведамляюць агенцтвы са спасылкай на заяву камандаваньня сырыйскай арміі.

Урадавыя сілы ў канцы лютага пры падтрымцы расейскай авіяцыі пачалі наступ на пазыцыі паўстанцаў, якія на працягу некалькіх гадоў ўтрымлівалі шэраг гарадоў і пасёлкаў ва Ўсходняй Гуце.

У выніку баёў і авіяўдараў загінулі, паводле ацэнак праваабаронцаў, каля паўтары тысячы мірных жыхароў. Пад пагрозай поўнага разгрому і палону паўстанцы пайшлі на дамову з уладамі. Байцы узброеных груповак і члены іх сем’яў выехалі з Усходняй Гуты ў правінцыю Ідліб на поўначы Сырыі.

Групоўка, якая ўтрымлівае горад Дума, заяўляе, што цяпер вядзе перамовы аб перамір’і пад гарантыю Расеі. Вайскоўцы, верныя Асаду, заяўляюць, што гатовыя да штурму гораду, дзе, паводле ацэнак, яшчэ могуць знаходзіцца некалькі дзясяткаў тысяч мірных жыхароў.

Краіны Захаду падвяргалі Дамаск і Маскву жорсткай крытыцы ў сувязі з бамбёжкамі Ўсходняй Гуты і гібельлю жыхароў. Сырыйскія ўлады і расейскія вайскоўцы заяўляюць, што гаворка ідзе пра барацьбу з «тэрарыстамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG