Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія S7 Airlines засноўвае рэгулярныя рэйсы з Масквы ў Гомель


Embraer 170 азэрбайджанскіх авіяліній. Ілюстрацыйнае фота.

Расейская авіякампанія S7 Airlines 1 чэрвеня адкрые рэйс Масква (Дамадзедава) — Гомель. S7 Airlines (брэнд авіякампаніі «Сібір») уваходзіць у Групу кампаній S7.

Рэйс будзе выконвацца па серадах, пятніцах і нядзелях на самалёце Embraer 170. Час у палёце — 1,5 гадзіны. Мінімальны кошт пералёту туды-назад — 8 351 расейскі рубель або 284 беларускія рублі.

Раней S7 Airlines таксама анансавала пляны пачаць 2 траўня сёлета рэгулярныя рэйсы па маршруце Навасібірск — Менск. Авіябілеты ўжо ў продажы.

Палёты з Навасібірску ў Менск будуць ажыцьцяўляцца на ляйнэрах Airbus A320neo, разьлічаных на перавозку 164 пасажыраў: 8 у бізнэс-клясе і 156 у эканамічнай.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG