Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: Трамп замарозіў фінансаваньне Сырыі


Дональд Трамп.
Дональд Трамп.

Дональд Трамп замарозіў выдзяленьне 200 мільёнаў даляраў для Сырыі. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Паводле выданьня, пра тое, што Вашынгтон мае намер прадставіць фінансаваньне Сырыі, прэзыдэнт ЗША даведаўся з паведамленьняў прэсы. Раней гэтыя сродкі паабяцаў вылучыць былы дзяржсакратар Рэкс Тылерсан падчас пасяджэньня кааліцыі па барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

На днях Трамп заявіў, што ў хуткім часе амэрыканскія вайскоўцы сыдуць з Сырыі, а джыхадысты «Ісламскай дзяржавы» будуць цалкам разгромленыя. Пры гэтым у пачатку году віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс сьцьвярджаў, што Вашынгтон будзе захоўваць у Сырыі сваю прысутнасьць.

Не выводзіць войскі з Сырыі Трампа заклікаў спадчынны прынц Саудаўскай Арабіі Мухамэд бэн Сальман Аль Сауд падчас свайго візыту ў ЗША. Пра гэта паведамляе амэрыканскі часопіс Time.

Міжнародная кааліцыя на чале з ЗША вядзе барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі з 2014 году. Амэрыканскі вайсковы кантынгент налічвае каля дзьвюх тысяч чалавек. Кааліцыя падтрымлівае сілы сырыйскай дэмакратычнай апазыцыі.

Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 году. Кааліцыя неаднаразова абвінавачвала Маскву ў падтрымцы рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога краіны Захаду абвінавачваюць у масавых парушэньнях правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG