Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правільны сьцяг»: абноўленае пашырэньне для Chrome, якое замяняе дзяржаўныя сьцягі на бел-чырвона-белыя


Так выглядае старонка сайту «КиноПоиск» з замененым сьцягам
Так выглядае старонка сайту «КиноПоиск» з замененым сьцягам

Менскі праграміст Павел Шут абнавіў пашырэньне для самага папулярнага ў сьвеце і ў Беларусі браўзэра Google Chrome, якое аўтаматычна замяняе на шматлікіх сайтах дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцягі на нацыянальныя бел-чырвона-белыя. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Павал Шут піша, што імкнуўся выпусьціць абнаўленьне, якое ён назваў «Правільны сьцяг», да 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, але яму «4 разы адмаўлялі ў публікацыі быццам за спам у апісаньні. На 5 раз прапусьцілі».

Кожны ахвотны можа спампаваць пашырэньне ў інтэрнэт-краме Chrome. Таксама праграміст просіць усіх паведамляць яму «пра ўсе няправільныя сьцягі тут».

Так выглядаюць некаторыя сайты з замененым сьцягам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG