Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арнольд Шварцэнэгер перанёс экстраную апэрацыю на сэрцы


Арнольд Шварцэнэгер у бытнасьць губэрнатарам Каліфорніі , 2009

29 сакавіка Арнольд Шварцэнэгер, славуты актор і палітык, перанёс экстраную апэрацыю на сэрцы. Апэрацыя была праведзеная хірургамі клінікі Cedars-Sinai у Лос-Анджэласе.

Як паведамляе TMZ, 70-гадоваму Шварцэнэгеру меліся правесьці плянавую працэдуру па замене клапана катэтэра. Аднак нечакана ўзьніклі ўскладненьні, якія запатрабавалі экстранай апэрацыі на адкрытым сэрцы.

Паводле дадзеных TMZ, стан актора ацэньваецца лекарамі як стабільны.

Арнольд Алоіс Шварцэнэгер нарадзіўся 30 ліпеня 1947 года ў вёсцы Таль паблізу сталіцы Штырыі, гораду Грац (Аўстрыя). У верасні 1968 21-гадовы Арнольд прыбыў у Амэрыку. У 1983 годзе атрымаў грамадзянства ЗША, захаваўшы грамадзянства Аўстрыі.

Арнольд Шварцэнэгер здымаўся ў кіно з 1969 году. Усяго ён адыграў прыкладна ў 70 фільмах, зарабіўшы як актор сотні мільёнаў даляраў. Ён здымаўся ня толькі ў баевіках, але і ў камэдыях. Найбольш вядомыя ягоныя ролі ў кінакарцінах «Конан-барбар», «Тэрмінатар», «Драпежнік», «Чырвоная сьпякота», «Блізьняты», «Успомніць усё», «Джуніара», «Нястрымныя».

У 2003 годзе Арнольд Шварцэнэгер быў абраны на пасаду губэрнатара Каліфорніі ад Рэспубліканскай партыі. Ён прапрацаваў на гэтай пасадзе да 2011 году. Пасьля завяршэньня палітычнай кар’еры вярнуўся ў кіно.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG