Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціла на арбіту ваенны касьмічны апарат


Міністэрства абароны Расеі апублікавала ў сераду відэа запуску ракеты-носьбіта лёгкага клясу «Саюз-2.1» з касьмічным апаратам вайсковага ведамства. На кадрах бачная падрыхтоўка ракеты да старту, транспарціроўка і запуск з касмадрому.

​Паводле дадзеных Мінабароны, усе перадстартавыя апэрацыі і старт прайшлі ў штатным рэжыме. Стартавала ракета-носьбіт ўвечары 29 сакавіка з касмадрому ў Архангельскай вобласьці Расеі.

Ухваленая ў 1967 годзе міжнародная дамова аб дасьледаваньні космасу прадугледжвае забарону на разьмяшчэньне ядзернай і іншай зброі масавага зьнішчэньня на арбіце Зямлі, на Месяцы, іншым нябесным целе або на станцыі ў касьмічнай прасторы.

У 2015 годзе Расея сфармавала свае Вайскова-касьмічныя сілы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG