Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: экс-міністар прамысловасьці Расеі валодае гольф-клюбамі на мільярды рублёў


Віктар Хрысьценка

Былы міністар прамысловасьці Расеі Віктар Хрысьценка валодае незадэкляраванымі элітнымі гольф-клюбамі коштам больш за дзесяць мільярдаў рублёў. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні «Новай газэты» і телеканалу «Дождж».

Гаворка ідзе пра падмаскоўны гольф-курорт «Пестава», які часопіс Forbes ацаніў у 7 мільярдаў рублёў, а таксама пецярбургскі гольф-клюбе «Пецергоф» — ён, па падліках «Новай газэты», можа каштаваць больш за 10 мільярдаў рублёў

Сьцьвярджаецца, што Хрысьценка купіў долі ў гольф-клюбах у афшорных кампаній, разьмешчаных на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Згодна з падатковай дэклярацыі за 2016 год, Хрысьценка і яго жонка — кіраўнік Падліковай палаты Расеі Тацяна Голікава — зарабілі на дваіх 61 млн рублёў, гэта значыць больш за 5 мільёнаў рублёў у месяц. Паводле ацэнак «Новай газэты», пры такім даходзе шлюбная пара павінна была зьбіраць на элітныя прадпрыемствы на працягу трохсот гадоў.

Сам Хрысьценка сьцьвярджае, што не атрымлівае прыбытку ад гольф-клюбаў. Паводле яго слоў, цана гэтага бізнэсу пры куплі была значна ніжэй, чым паказвае «Новая газэта».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG