Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: больш за 4% гараджанаў, якія карыстаюцца інтэрнэтам, ня маюць кампутара


Белстат апублікаваў статыстыку выкарыстаньня беларусамі тэхналёгій і камунікацый у 2017 годзе.

Агулам інтэрнэтам у Беларусі карыстаецца 74,4% насельніцтва ва ўзросьце ад 6 да 72 гадоў. Для параўнаньня: у 2016 годзе інтэрнэтам карысталася толькі 67,1% беларусаў. У 2017 годзе доступ да інтэрнэту мелі 78,8% гараджан, 61,8% насельніцтва вёсак.

Ня ўсе беларусы, якія карыстаюцца інтэрнэтам, маюць кампутар. У горадзе пэрсанальны кампутар маюць 76,6% жыхароў, у вёсцы — 60,5%.

Мабільнай сувязьзю ў 2017 годзе карысталася 96,6% беларусаў. Ва ўзроставым прамежку ад 6 да 72 гадоў мабільнай сувязьзю ў 2017 годзе карысталася 97,7% гараджан і 93,6% вяскоўцаў.

Навошта беларусы карыстаюцца інтэрнэтам?

Найбольш беларусы карыстаюцца інтэрнэтам для пошуку інфармацыі. Калі браць узроставы прамежак ад 11 да 72 гадоў, адсотак тых, хто карыстаецца функцыямі пошуку, складае ад 88,4% да 98,2%. Найменш пошукам у інтэрнэце карыстаюцца дзеці ад 6 да 10 гадоў.

Cкрыншот з публікацыі Белстату «Беларусь у лічбах-2018»
Cкрыншот з публікацыі Белстату «Беларусь у лічбах-2018»

Глядзяць онлайн і пампуюць музыку, фільмы і праграмнае забесьпячэньне найбольш беларусы ва ўзросьце ад 11 да 24 гадоў. У сацыяльных сетках найчасьцей камунікуюць людзі ва ўзросьце ад 16 да 24 гадоў, найменш — дзеці ад 6 да 10 гадоў. У кампутэрныя гульні онлайн часьцей за ўсіх гуляюць дзеці і падлеткі ад 6 да 16 гадоў.

Электроннае ліставаньне і перамовы часьцей вядуць людзі ад 16 да 24 гадоў. Тавары і паслугі праз інтэрнэт часьцей набываюць беларусы ва ўзроставым прамежку ад 16 да 54 гадоў. Інтэрнэт для адукацыі найчасьцей выкарыстоўваюць падлеткі ад 11 да 15 гадоў.

Узаемадзейнічаць з органамі дзяржаўнага кіраваньня праз інтэрнэт беларусы пачынаюць з 16 гадоў, ажыцьцяўляць фінансавыя апэрацыі — у 11 гадоў. Фінансавыя апэрацыі найчасьцей праз інтэрнэт ажыцьцяўляюць людзі ад 24 да 54 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG