Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Параджанаў. Квіток у вечнасьць». Фільм пра рэжысёра, які імкнуўся пашырыць межы свабоды

абноўлена

Падчас Кіеўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно Docudays.UA . У цэнтры - Кенан Аліеў з «Настоящего времени» прадстаўляе Гары Тамразяна.
Падчас Кіеўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно Docudays.UA . У цэнтры - Кенан Аліеў з «Настоящего времени» прадстаўляе Гары Тамразяна.

На Міжнародным кінафэстывалі фэстывалі дакумэнтальнага праваабарончага кіно Docudays.UA ў Кіеве адбылася сусьветная прэм’ера фільма Гары Тамразяна «Параджанаў. Квіток у вечнасьць» тэлеканалу «Настоящее время». Паказы прайшлі пры амаль поўным аншлягу.

29 сакавіка тэлеканал «Настоящее время» паказвае ў рубрыцы «Рэальнае кіно» фільм «Параджанаў. Квіток у вечнасьць» пра жыцьцё знакамітага савецкага рэжысёра.

Сяргей Параджанаў нарадзіўся ў Грузіі, тварыў у Армэніі і ва Ўкраіне, а памёр у Ерэване, і ва ўсіх трох краінах яго лічаць нацыянальным здабыткам.Рэжысёр Гары Тамразян сабраў для свайго фільма рэдкія архіўныя хронікі рэжысёра, раней невядомыя дакумэнты і ўспаміны яго блізкіх. Яго фільм абавязкова варта паглядзець усім, хто цікавіцца гісторыяй савецкага кіно і хоча даведацца больш аб адным з самых самабытных рэжысёраў. Чаму — тлумачыць сам аўтар.

— Ці актуальная цяпер гісторыя пра Параджанава? І ці ёсьць паралелі ў яго гісторыі з тым, што цяпер адбываецца ў Расеі і ва Ўкраіне?

— Калі я вывучаў матэрыял, я зразумеў, што Параджанаў — армянін, але ў такой жа ступені ён зьяўляецца ўкраінцам. Ён жыў тут у Кіеве, тварыў тут больш чым у Армэніі, больш чым дзе-небудзь. І фільм, які ён зьняў, «Цені забытых продкаў» — гэта вялікі фільм, ён быў вельмі эпахальным фільмам.

Калі ў 1964-1965 годзе, у верасьні, «Цені забытых продкаў» паказвалі ў кінатэатры «Украіна», паказ ператварыўся ў стыхійную дэманстрацыю. Выступілі дысыдэнты: паэт Васіль Стуса, Вячаслаў Чарнавол, Іван Дзюба. Тады, калі вы ведаеце па гісторыі, арыштавалі ўкраінскіх дысыдэнтаў-шасьцідзесятнікаў, і яны проста прасілі залю: «Хто супраць гэтых арыштаў, устаньце, калі ласка». І поўзала фактычна ўстала. Гэта было першым грамадзкім пратэстам, і гэта вялікі ўплыў зрабіла на Параджанава.

Шмат хто кажа, што ён ня быў дысыдэнтам, але я думаю, што ён быў «іншадумец», думаў інакш. Ён вельмі сябраваў з Дзюбам, вельмі сябраваў з дысыдэнтамі, з шасьцідзесятнікамі.

Я чытаў гісторыю пра фільм «Цені забытых продкаў», калі зьбіралі подпісы ў ЦК КПСС з просьбай вызваліць гэтых шасьцідзесятнікаў. Параджанаву сказалі: «Можна тваё прозьвішча таксама?» А ён кажа: «Ня толькі можна, а трэба. Я б хацеў адну толькі ўмову: пастаўце маё прозьвішча першым».

Самае галоўнае пра гэтага чалавека — што ўвесь час стараўся пашырыць межы свабоды.

Гэта значыць ён сапраўды ўсьведамляў, які фільм ён стварае, ён ведаў, што гэта вельмі важна для ўкраінскага ідэнтычнасьці, украінскай нацыянальнай ідэі. Ён разумеў гэтую ідэю: ён жа жыў з гуцуламі амаль год, спаў зь імі, еў зь імі, піў, весяліўся. І калі я быў у Карпатах, я размаўляў зь некаторымі, якія ведалі яго, і яны вельмі любілі яго. Яны казалі, што да «Ценяў забытых продкаў» нас ніхто ня ведаў. Але калі Параджанаў зьняў гэты фільм, мы ўжо сталі вядомыя ўсім сьвеце.

Ёсьць вельмі цікавая дэталь: у савецкі час, калі хацелі дубляваць фільм на расейскую мову, Параджанаў адмовіў у гэтым. Ён сказаў: «Ні ў якім разе гэты фільм нельга дубляваць на расейскую мову». І да канца, да развалу Савецкага саюза гэты фільм фактычна ня быў дубляваны на расейскую мову.

Я хацеў паказаць Параджанава менавіта з гэтага боку. Параджанава як грамадзяніна, які разумеў, што ўкраінская нацыянальная ідэя — гэта вельмі важна. Гэта значыць ён любіў Украіну, вельмі любіў, і ён лічыў, што гэта вельмі важна.

— І вы, як аўтар фільма пра Параджанава, правялі паралелі з тым, што адбываецца цяпер у Кіеве, з тым, што адбываецца цяпер у Маскве. Якія вы бачыце падабенства і адрозьненьні?

— Усе працягваецца. Барацьба працягваецца. Ўкраінскі народ змагаецца за сваю нацыянальную незалежнасьць, за свабоду, за сваю культуру, за сваю ідэнтычнасьць. Ўкраінскі народ заўсёды будзе змагацца за гэта. І я думаю, тут ніхто, ніякая дзяржава ня можа прыпыніць рух украінцаў да канчатковай свабоды. І я думаю, што мы амаль ужо дасягнулі гэтай свабоды.

Калі Параджанов быў бы жывы зараз, я думаю, што яго ўпусьцілі б сюды ў Украіну, і ён бы вельмі быў рады.

— Вяртаючыся да вашага фільму. Ці ёсьць нешта такое, што проста ў сілу нейкіх абставінаў у яго не ўвайшло, але чым вы б вельмі хацелі гэтым падзяліцца?

— Вы ведаеце, я б зьняў, напэўна, яшчэ сэрый пяць. Там вельмі шмат аповедаў: у яго вельмі шмат сяброў было і ва Ўкраіне, і ў Армэніі, і ў Грузіі. Я б асобна зьняў фільм пра Грузію, як ён там жыў, як ён здымаў, ствараў. Вы ведаеце, што ён нарадзіўся ў Грузіі, ён, праўда, армянін, але ён жыў у Грузіі, нарадзіўся ў Грузіі, Грузія для яго была вельмі важнай краінай у яго біяграфіі.

Я б напэўна зьняў яшчэ другую сэрыю. Можа быць, распавёў бы, як ён здымаў гэты фільм, як яго рэзалі потым, як гэта ўсё было абмежавана, немагчыма. Можна было крышку большыя зрабіць аб тым, што ў яго былі сябры яшчэ і за мяжой, частка, дзе Марына Уладзі распавядае пра яго сяброўства з Высоцкім. Хацелася б зьняць, можа быць, фільм яшчэ на дзьве гадзіны.

— Калі казаць пра фільм пра Параджанава, што вы хацелі сказаць аўдыторыі гэтым фільмам, самае галоўнае?

— Самае галоўнае, што я для армянскай аўдыторыі хацеў сказаць: не самае галоўнае, што Параджанаў армянін. Вы павінны ведаць, што ён тварыў ва Ўкраіне, што ён украінец, ён зьняў фільм «Цені забытых продкаў». Шмат хто ў Армэніі пра гэта нават не ведае. І паказаць частку яго жыцьця, калі ён тварыў, жыў ва Ўкраіне і фактычна быў вельмі важным для ўкраінскай гісторыі, украінскага мастацтва, для гісторыі станаўленьня ўкраінскага нацыянальнага руху. Менавіта гэта для мяне было самым галоўным.

І, акрамя таго: самае галоўнае пра гэтага чалавека — што ўвесь час стараўся пашырыць межы свабоды. Ён думаў неардынарна, ён ніяк не ўкладваўся ў рамкі сацыялістычнага рэалізму, ён заўсёды нешта ствараў. Калі яму забаранялі здымаць фільмы, ён стаў маляваць выдатныя калажы. Гэта чалавек, які думаў інакш, разумееце? Я хацеў паказаць прыгажосьць гэтага чалавека, прыгажосьць яго душы. І што гэта быў чалавек, які жыў для іншых — пра гэта я хацеў расказаць. І я думаю, што атрымаўся добры фільм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG