Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул апублікаваў тэрміны саміту лідэраў Паўднёвай Карэі і КНДР


Прадстаўнікі Паўночнай і Паўднёвай Карэі абменьваюцца поціскамі рукі ў вёсцы Панмунджом, 29 сакавіка 2018

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын сустрэнецца 27 красавіка з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам у вёсцы Панмунджам, разьмешчанай у падзяляльнай зоне паміж дзьвума Карэямі. Пра гэта паведаміла 29 сакавіка паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на ўлады ў Сэуле.

Саміт стане трэцім, які адбудзецца пасьля вайны 1950-53 гадах і можа стаць значным крокам наперад у глябальных дыпляматычных намаганьнях па вырашэньні супрацьстаяньня вакол ядзернай праграмы КНДР. Паведамленьне аб маючым адбыцца саміце было зроблена пасьля сустрэчы на высокім узроўні паміж дзьвюма краінамі, якая адбылася 28 сакавіка таксама ў памежнай вёсцы Панмунджом.

Лідэры дзьвюх Карэяў праводзілі раней перамовы толькі двойчы, у 2000 і 2007 гадах, пры папярэдніх лібэральных урадах у Сэуле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG