Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая прапанавала ўсім ахвочым перапісаць законы праз GoogleDocs


Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку прапанавала стварыць электронны Народны Парлямэнт, каб кожны мог прапанаваць праект новага закону ці зьмены ў закон, які ўжо дзейнічае.

Такім чынам Канапацкая прапануе скарыстаць сваё дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі. Прапаноўваць і рэдагаваць законы можна на базе воблачнага сэрвісу GoogleDocs, а таксама праз прыватныя паведамленьні ў мэсэнджэрах ці камэнтары ў фэйсбуку.

У камэнтарах да Google Docs кожны можа пакідаць свае рэкамэндацыі і прапановы, якія будуць уносіцца ў асноўны тэкст. А Ганна Канапацкая разам са сваімі партнэрамі па кампаніі «Наперад, Беларусь» вырашаць, што з гэтага варта выносіць на абмеркаваньне ў Палату прадстаўнікоў.

Цяпер у працы тры праекты: зьмены ў Выбарчы кодэкс, у закон аб масавых мерапрыемствах і зьмены ў законы па пытаньнях дзяржаўна-прыватнага партнэрства.

Памочнік Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка кажа, што цяжка палічыць, колькі людзей прапанавалі свае зьмены ў «Народны закон», бо многія камэнтавалі GoogleDocs з законапраектамі ананімна. Каля дзесяці прапановаў даслалі праз пошту і мэсэнджэры.

«Ёсьць мэта зрабіць сапраўды добрыя народныя праекты», — сказаў Дзяніс Ціханенка Свабодзе.

Зь юрыдычнага боку прапановы правак разглядае сама Канапацкая, якая мае досьвед у кіраваньні прыватнай юрыдычнай кампаніяй. Ціханенка кажа, што прапанаваныя зьмены абмяркоўваліся толькі ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў і не выносіліся непасрэдна на шырокае абмерваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG