Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы хацелі спаліць цяжкую тэхніку Ізраіля. А адказ самалёты нанесьлі ўдар па пазыцыях ХАМАС у Газе


Ізраільскія самалёты ў ноч на нядзелю нанесьлі ўдар па пазыцыях Хамаса ў Газе пасьля таго, як палестынцы арганізавалі рэйд на поўдзень Ізраіля. Пра гэта прадстаўнік узброеных сіл Ізраіля паведаміў у нядзелю.

Палестынская крыніца ў Газе паведаміла, што самалёты нанесьлі ўдар па базе збройнага крыла ХАМАС, брыгады Эзэдзін аль-Касама. Ахвяраў няма. Толькі разбурэньні.

Удар Ізраіля адбыўся пасьля таго, як чатыры палестынцы, «што несьлі бутэлькі з вогненебясьпечным матэрыялам», у суботу ўвечары парушылі мяжу сэктара Газа, паведамляе ізраільская газэта «Haaretz» са спасылкай на прадстаўнікоў вайскоўцаў. Яны паспрабавалі спаліць цяжкую тэхніку, якая выкарыстоўваецца для працы на мяжы, паведаміла прэс-сакратар арміі Ізраіля агенцтву Франс Прэс.

Машына была пашкоджана, але не загарэлася, а нападнікі схаваліся ў Газе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG