Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка Лукашэнка павіншаваў з Днём Незалежнасьці. Прэзыдэнта Грэцыі


Аляксандар Лукашэнка

25 сакавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Грэцыі Пракопіса Павлопуласа з нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Беларусь зацікаўленая ў дынамічным разьвіцьці двухбаковых кантактаў, больш поўным выкарыстаньні патэнцыялу супрацоўніцтва ва ўсіх галінах», — гаворыцца ў віншаваньні.

Беларусы ж у гэты дзень, 25 сакавіка, адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Канцэрты, мітынгі і вечарыны пройдуць у дзясятках гарадоў, па ўсёй Беларусі і па абодва бакі Атлянтычнага акіяну. Мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ў Менску быў санкцыянаваны ўладамі, аднак напярэдадні і ў дзень сьвята актывістаў і арганізатараў масава затрымлівае міліцыя.

Аляксандар Лукашэнка 20 сакавіка на сустрэчы з моладзьдзю назваў БНР сумнай старонкай гісторыі. Ён сказаў, што падзеі тых часоў дагэтуль мала вывучаныя, а інфармацыя, якая існуе, супярэчлівая. На думку Лукашэнкі, дзеячы БНР былі гатовыя прасіць дапамогі ў каго заўгодна.

«У гісторыі любой дзяржавы былі розныя падзеі. Возьмем Нямеччыну... У іх была страшная падзея, якую будуць памятаць усе пакаленьні, — адтуль прыйшла вайна. Яны зьнішчылі мільёны ні ў чым не вінаватых людзей. Гэта Галакост ня толькі для габрэяў, але і для ўсяго сьвету, асабліва для нашага славянскага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён зьвярнуў увагу, што прайшоў час і ў Нямеччыне ўжо не ганарацца гэтым пэрыядам у жыцьці краіны.

Бот кайзэра — чужы, а вось расейскі — свой. Як Лукашэнка прызнаўся, што не прымае БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG