Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple распрацавала эмодзі з выявамі людзей з інваліднасьцю


Фота з суправаджальнай заявы кампаніі
Фота з суправаджальнай заявы кампаніі

Кампанія Apple плянуе ўвесьці новы набор эмодзі, на якіх намаляваныя людзі з інваліднасьцю. Адпаведны камплект малюнкаў ужо адправілі на ўзгадненьне ў кампанію Unicode Consortium, якая павінна правесьці праверку, паведамляе блог Emojipedia.

Камплект эмодзі складаецца з малюнкаў дзяўчыны і хлопца на вазках, пратэзаў рукі і нагі, сабакі-павадыра, выявамі, якія ілюструюць людзей з парушэньнямі слыху і г.д. Усяго базавых малюнкаў 13, з улікам таго, што амаль кожны мае варыяцыю для абодвух палоў, разам плянуецца выпусьціць 45 новых малюнкаў. У стварэньні эмодзі Apple супрацоўнічала з амэрыканскімі арганізацыямі па абароне правоў невідушчых, людзей зь недахопамі слыху і іншымі.

«Apple патрабуе даданьня смайлаў для лепшага абазначэньня людзей з інваліднасьцю. Цяпер смайлікі прадстаўляюць шырокі спэктар магчымасьцяў, але могуць не адлюстроўваць вопыт людзей з інваліднасьцю», — гаворыцца ў суправаджальнай заяве кампаніі.

Адзначаецца, што камплект эмодзі можа быць даступны для карыстальнікаў ужо ў другой палове 2018 году. І ім змогуць карыстацца ня толькі карыстальнікі iOS, але і Android і іншых плятформаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG