Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускага народа з нагоды 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Сьвяткуем мы сёньня ня толькі юбілей таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі народ наш аб’явіў сьвету, што „ськідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці“, але і стагодзьдзе змаганьня — часта ў вельмі цяжкіх умовах — каб ажыцьцявіць ідэалы, запісаныя ува Ўстаўных Граматах БНР», — гаворыцца ў віншаваньні.

Івонка Сурвіла адзначае, што праз сто год пасьля абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі «Беларусь жыве і жывуць ідэалы БНР!»

«Шлях наш быў цярністым, але мы выжылі, не дазволілі згаснуць нашай паходні надзеі. Сто гадоў нясьлі мы яе ўсе разам, зь вялікімі цяжкасьцямі на Бацькаўшчыне, з глыбокай верай — пад знакам Пагоні — ўва ўсіх краінах сьвету, куды лёс нас закінуў».

Паводле старшыні Рады БНР, бяз гэтай «паходні надзеі не аднавілі б мы незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ў 1991-м годзе, бо не было б ўжо каму яе аднаўляць!»

«Не было б БНР, не было б БССР, не было б і незалежнай дзяржавы Беларусь! Але ідэалаў БНР мы яшчэ ня зьдзейсьнілі. Беларускі дом яшчэ ўсё не зусім беларускі і незалежнасьць яго яшчэ ўсё пад пагрозай».

Беларускі дом яшчэ ўсё не зусім беларускі і незалежнасьць яго яшчэ ўсё пад пагрозай

Івонка Сурвіла задаецца пытньнем, «ці перажытае прамываньне мазгоў чужой прапагандай» дазволіць беларусам прызнаць, што «былі яны анямелымі ахвярамі чужога захопніка?» і «ці зразумее народ, што ад яго залежыць, ці станецца Беларусь заможнай краінай Эўропы, ці застанецца эксплюатаванай калёніяй недабразычлівых суседзяў».

«Дарагія Суродзічы, ідэалы БНР жывуць і будуць жыць. Але ад кожнага з нас залежыць — калі мы іх зьдзейсьнім. Дык давайце скарыстаем з гэтага вялікага Юбілею, каб даказаць сабе і сьвету, што мы годныя іх! „Адродзім жыцьцё рэспублікі сваёй!“ Жыве Беларусь!» — гаворыцца ў сьвяточным звароце.

100 пытаньняў да Івонкі Сурвілы — пра жыцьцё, мастацтва, сьвет і Беларусь

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG