Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 300 тысяч чалавек, у тым ліку школьнікі, 24 сакавіка ўзялі ўдзел у акцыі ў сталіцы ЗША Вашынгтоне з патрабаваньнем зрабіць больш жорсткім кантроль за продажам і нашэньнем зброі. Шматтысячныя шэсьці прайшлі і ў дзясятках іншых гарадоў Злучаных Штатаў.

Нагодай да шырокага пратэсту стала забойства 17 вучняў у сярэдняй школе у горадзе Парклэнд у штаце Флорыда сёлета 14 лютага. 19-гадовы былы навучэнец школы ўвайшоў у будынак, уключыў сыгнал пажарнай трывогі і пачаў страляць. Затым ён пакінуў будынак і быў затрыманы паліцыяй у ваколіцах Парклэнду. Злачынец, як выявілася, ужываў паўаўтаматычнае зброю.

Міністар юстыцыі — генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс заявіў, што мае намер дамагацца зьмены клясыфікацыі зброі. Сэшнс прапанаваў клясыфікаваць паўаўтаматычную зброю як аўтаматычную. Менавіта паўаўтаматычная зброя была скарыстаная летась у нападзе падчас канцэрту ў Лас-Вэгасе. Тады былі забітыя 58 чалавек, сотні атрымалі раненьні.

Джэф Сэшнс
Джэф Сэшнс

У ЗША аўтаматычную зброю забаронена прадаваць прыватным асобам, валоданьне ёй — незаконнае. Гэта значыць, што зьмена клясыфікацыі на фэдэральным узроўні прывядзе да фактычнай забароны гэтай зброі на ўсёй тэрыторыі краіны, адзначаюць амэрыканскія СМІ.

У грамадзян ЗША будзе 90 дзён, каб пракамэнтаваць прапанову Міністэрства юстыцыі, аднак, як гаворыцца ў публікацыі «Голасу Амэрыкі», апошняе слова ў пытаньні аб зьмене клясыфікацыі зброі застаецца за фэдэральнымі ўладамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG