Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар зрабіў заяву ў падтрымку незалежнасьці Беларусі да #БНР100


Боб Мэнэндэс

Амэрыканскі сэнатар Боб Мэнэндэс выступіў напярэдадні 25 сакавіка з заявай ў падтрымку незалежнасьці і дэмакратыі ў Беларусі.

У заяве адзначаецца, што хоць Беларуская Народная Рэспубліка 100 гадоў таму «была ўрэшце цягам году зруйнаваная ўварваньнем Чырвонай Арміі, у беларускага народу ня зьменшылася жаданьне незалежнай, дэмакратычнай і мірнай дзяржавы».

Мэнэндэс, які быў абраны ў Сэнат ЗША ад партыі Дэмакратаў, піша, што іншыя дзяржавы рэгіёну доўгі час эксплюатавалі тэрыторыю сучаснай Беларусі за кошт беларускага народу.

«Сёньня яна на пярэднім краін намаганьняў Расейскай Фэдэрацыі маніпуляваць сваімі суседзямі , каб тыя служылі палітыцы Крамля. Найлепшае проціядзьдзе гэтаму — сувэрэнная, дэмакратычная і заможная Беларусь, якая служыць волі беларускага народу».

Амэрыканскі сэнатар заклікаў улады Беларусі «цалкам паважаць правы чалавека ў датычнасьці да ўсіх сваіх грамадзян, прытрымлівацца міжнародных абавязаньняў аб дэмакратычным кіраваньні і справядлівым вяршэнстве закону, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных мэдыяў, палітычнай апазыцыі ды іншых людзей, якія проста хочуць карыстацца фундамэнтальнымі свабодамі, за якія сто гадоў таму мужна змагаліся іх продкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG