Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі яшчэ 5 каталёнскіх палітыкаў-незалежнікаў


Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасьці каля будынка парлямэнту Каталёніі, 27 кастрычніка 2017 году
Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасьці каля будынка парлямэнту Каталёніі, 27 кастрычніка 2017 году

Вярхоўны суд Гішпаніі прыняў рашэньне арыштаваць яшчэ пяць каталёнскіх палітыкаў. Сярод арыштаваных — Жордзі Туруль, якога днямі вылучылі на пасаду кіраўніка Каталёніі. Яго вінавацяць у мяцяжы і марнаваньні грамадзкіх фінансаў у сувязі з рэфэрэндумам аб незалежнасьці Каталёніі, які адбыўся летась у кастрычніку.

Мадрыд тады назваў галасаваньне незаконным і ўвёў у Каталёніі прамое кіраваньне. Аднак на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 21 сьнежня мінулага году перамогу зь невялікай перавагай зноў атрымалі прыхільнікі незалежнасьці рэгіёну.

Жордзі Туруль
Жордзі Туруль

Паводле каталёнскага выданьня La Vanguardia, судзьдзя матываваў арышт вялікай небясьпекай таго, што абвінавачаныя зьбягуць. Былы кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждэмон знаходзіцца ў выгнаньні ў Брусэлі, шэраг іншых каталёнскіх лідэраў ужо ў турме

Як паведаміла агенцтва Reuters, Вярхоўны суд Гішпаніі таксама абвясьціў, што паводле аналягічных абвінавачаньняў у мяцяжы і марнаваньні грамадзкіх фінансаў будуць судзіць 25 каталёнскіх палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG