Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі забілі ісламіста, які захапіў закладнікаў у супэрмаркеце


На поўдні Францыі, дзе сёньня, 23 сакавіка, адбыўся захоп закладнікаў, паліцыя паведаміла, што нападнік застрэлены. Паведамленьне пра забойства ісламіста паступіла празь некалькі хвілін пасьля заявы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона аб тым, што здарэньне, па ўсёй верагоднасьці, было тэрактам.

Нагадаем, што сёньня раніцай мужчына захапіў закладнікаў у супэрмаркеце францускага гораду Трэб. Крыніцы AFP казалі пра ня менш чым двух загінулых. За некалькі хвілін да гэтага ў горадзе Каркасон у некалькіх кілямэтрах ад Трэба, агнястрэльнае раненьне атрымаў супрацоўнік паліцыі.

У Францыі ісламіст захапіў закладнікаў і адкрыў страляніну. Ёсьць ахвяры

Па зьвестках мясцовых СМІ, злачынца, які захапіў закладнікаў казаў, што хоча «адпомсьціць за Сірыю». У пракуратуры распавялі, што ён назваў сябе чальцом групоўкі «Ісламская дзяржава» і патрабаваў вызваленьня Салах Абдэслама — адзінага выжыўшага удзельніка тэрактаў у Парыжы і Сэн-Дэні 13 лістапада 2015.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG