Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці раз за месяц даражэе паліва


Ад 24 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляецца на сайце канцэрну «Белнафтахім». Гэта трэцяе павышэньне цэнаў за сакавік.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 24 капейкі за літар,
  • АІ-95 — 1 рубель 32 капейка,
  • АІ-98 — 1 рубель 53 капейкі,
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 35 капейкі.
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 15 сакавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо трэці раз, агулам ад 5 да 15 капеек на розныя віды паліва. За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўнаваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў на нафту, курса нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG