У выніку дарожнай аварыі ў Пскоўскай вобласьці, якая адбылася раніцай 23 сакавіка, шпіталізаваныя 11 беларускіх грамадзян, паведаміла амбасада Беларусі ў Расеі ў Твітэры.
У Пскоўскай абласной клінічнай бальніцы знаходзяцца дзевяць дарослых, у дзіцячай абласной бальніцы — двое дзяцей. Загінулых у выніку ДТЗ няма. Амбасада Беларусі ў Расеі працягвае сачыць за сытуацыяй.
Фота і відэа відавочцаў:
Як паведамілі БелаПАН у амбасадзе, аварыя адбылася ў 4.35 у Струга-Красьненскім раёне Пскоўскай вобласьці. Сутыкнуліся турыстычны аўтобус, які належыць беларускай кампаніі «Евротранс», які рухаўся зь Беларусі ў Санкт-Пецярбург, і легкавы аўтамабіль.
У аўтобусе знаходзілася 50 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей. У выніку аварыі аўтобус перавярнуўся. Пасажыры, якім не спатрэбілася мэдыцынская дапамога, часова разьмешчаны ў Струга-Красьненскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Частка пасажыраў самастойна накіравалася ў Санкт-Пецярбург.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў