Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст абвінаваціў Жырыноўскага ў сэксуальных дамаганьнях


Уладзімір Жырыноўскі

Журналіст тэлеканалу «Настоящее Время» Рэнат Даўлетгільдзееў абвінаваціў кіраўніка фракцыі ЛДПР у расейскай Дзярждуме Ўладзіміра Жырыноўскага ў сэксуальных дамаганьнях. Даўлетгільдзееў заклікаў іншых мужчын адкрыта заявіць пра падобныя інцыдэнты з боку палітыкаў.

Паводле журналіста, Жырыноўскі хапаў яго за азадак падчас фіналу конкурсу «Міс Расія» ў 2006 годзе падчас невялікага інтэрвію. Пасьля гэтага памочнікі Жырыноўскага нібыта цягнулі яго за рукі ў карпаратыўную саўну.

Рэнат Даўлетгільдзееў
Рэнат Даўлетгільдзееў

Інцыдэнт адбыўся яшчэ да таго, як Даўлетгільдзееў адкрыта распавёў аб сваёй сэксуальнай арыентацыі. Ён саромеўся таго, што адбылося і не хацеў расказваць пра гэты эпізод.

Раней некалькі журналістак абвінавацілі ў непрыстойных паводзінах іншага дэпутата ад ЛДПР — Леаніда Слуцкага. Камісія Дзяржаўнай думы не знайшла парушэньняў у дзеяньнях дэпутата, а журналісткам, якія абвінавацілі яго ў дамаганьнях, прапанавала зьвярнуцца ў праваахоўныя органы. Пасьля гэтага некалькі расейскіх СМІ адмовіліся працаваць у расейскім парлямэнце. Сам Слуцкі назваў абвінавачваньні ў дамаганьнях «трызненьнем».

Леанід Слуцкі
Леанід Слуцкі

Тэлеканал «Настоящее Время» — сумесны праект мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і «Галасу Амэрыкі». Місія канала — забясьпечыць расейскамоўнай аўдыторыі ва ўсім сьвеце доступ да аб’ектыўнай інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG