Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва «Інтэрфакс» зьмяніла тэкст заявы віцэ-мэра Масквы наконт лячэньня раку за кошт хворых


Леанід Пячатнікаў
Леанід Пячатнікаў

Намесьнік мэра Масквы Леанід Пячатнікаў сапраўды назваў «разумным» падыход да фінансаваньня лячэньня запушчанага раку, абраны, паводле яго слоў, у Японіі і Паўднёвай Карэі — а менавіта, лячэньне за свой кошт у выпадку, калі хворы да выяўленьня хваробы не праходзіў дыспансэрызацыю.

Відэазапіс выказваньняў Пячатнікава апублікаваў у фэйсбуку журналіст Алег Кашын.

Раней інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс», якое апублікавала ў сераду навіну пра выказваньні Пячатнікава аб неабходнасьці для хворага на рак самому аплачваць лячэньне, зьмяніла яе тэкст.

У новым варыянце Пячатнікаў кажа пра неабходнасьць «стымуляваць выяўленьне анкалягічных захворваньняў на раньняй стадыі, у тым ліку матэрыяльна», пасьля чаго дадае, што гэта яго асабістае меркаваньне. У цытаце ня згадваецца прапанова «лячыцца за свой кошт».

Яна ёсьць у арыгінале публікацыі, які даступны ў вэб-архіве. У першапачатковым варыянце навіны гаворыцца, што Пячатнікаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што, калі чалавек своечасова не прайшоў дыспансэрызацыю, неабходна «перагледзець умовы яго мэдыцынскай страхоўкі». Чыноўнік падкрэсьліў, што гэта яго асабісты пункт гледжанььня.

Пазьней Радыё Свабода атрымала абвяржэньне прэсавай службы Пячатнікава. У ім сьцьвярджаецца, што намесьнік мэра не выступае з ініцыятывай лячэньня позьняй стадыі раку на платнай аснове, а ў першапачатковай публікацыі была дапушчана памылка.

Леаніда Пячатнікава раней крытыкавалі за выказваньні ў сувязі з самагубствам хворага на рак адмірала Вячаслава Апанасенкі: намесьнік мэра сьцьвярджаў, што прычынай самагубстваў анкалягічных хворых могуць быць псыхічныя праблемы. Пасьля ён папрасіў прабачэньня перад сям’ёй адмірала, прызнаўшы сыстэмныя праблемы зь недахопам анальгетыкаў.

Пячатнікава таксама крытыкавалі за палітыку «аптымізацыі» мэдыцынскіх устаноў, у тым ліку за закрыцьцё шэрагу паліклінік і бальніц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG