Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал вакол «уцечкі дадзеных» Facebook. Што такое Cambridge Analytica і прычым тут Трамп з Расеяй


Офіс кампаніі Cambridge Analytica у Лёндане

Брытанскую кампанія Cambridge Analytica, які займаецца аналізам дадзеных, абвінавацілі ў тым, што яна выкарыстоўвала асабістыя дадзеныя прыкладна 50 мільёнаў карыстальнікаў Facebook ў ходзе перадвыбарнай кампаніі ў ЗША.

У цэнтры скандалу апынулася найбуйнейшая сацыяльная сетка ў сьвеце. Курс акцыяў Facebook упаў на 11% з пятніцы 16 сакавіка, калі зьявілася першыя паведамленьні аб «уцечцы».

Сацсетка сьцьвярджае, што ўцечкі дадзеных не было. Cambridge Analytica адмаўляе ўсе абвінавачваньні.

Палітыкі ў ЗША і Вялікабрытаніі заклікаюць кіраўніка Facebook Марка Цукерберга пракамэнтаваць, як асабістыя дадзеныя карыстальнікаў Facebook маглі патрапіць у рукі іншай кампаніі, і што яна зь імі магла зрабіць.

Што адбылося?

У 2014 годзе прафэсар Кэмбрыджскага унівэрсытэту Аляксандр Коган стварыў псыхалягічны тэст: яго ўдзельнікі павінны былі спампаваць дадатак, а потым атрымлівалі невялікае матэрыяльнае ўзнагароджаньне. У канцы ўдзельнікі тэсту таксама давалі дазвол на доступ да інфармацыі зь іх акаўнтаў, а таксама да інфармацыі са старонак усіх іх сяброў.

Пазьней такі мэтад збору інфармацыі быў забаронены правіламі кампаніі Facebook. Сацсетка абмяжоўвае доступ да асабістых і публічных дадзеных сваіх карыстальнікаў для іншых арганізацый.

Па дадзеных выданьня The Guardian, каля 320 тысячаў людзей прайшлі тэст. У сярэднім у кожнага было каля 160 сяброў.

Коган патлумачыў Facebook, што зьбірае інфармацыю ў дасьледных мэтах, але ўсё ж перадаў яе Cambridge Analytica, якая працавала з штабам Дональда Трампа падчас перадвыбарнай кампаніі.

Што кажа Facebook?

Паводле заявы кампаніі, «абарона інфармацыі людзей ляжыць у аснове ўсяго, што яна робіць». Facebook заявіў, што Коган схлусіў і парушылі дамоўленасьць з кампаніяй, перадаўшы сабраныя ім дадзеныя трэцяму боку.

Выявіўшы гэта, у 2015 годзе Facebook выдаліла дадатак Когана і запатрабавала ад яго, а таксама кампаніяў, якім ён перадаў сабраную ў сацсетцы інфармацыю, выдаліць усе дадзеныя. Кампаніі запэўнілі Facebook, што інфармацыя была выдаленая. Пасьля таго, як Cambridge Analytica западозрылі ў захаваньні дадзеных у абыход забароны, Facebook заблякаваў Когана і Cambridge Analytica.

Facebook настойвае, што тое, што адбылося — ня ўцечка інфармацыі.

Коган, запэўнівае сацсетка, атрымаў доступ да інфармацыі карыстальнікаў легальна, бо ўдзельнікі тэсту дазволілі выкарыстоўваць свае дадзеныя і дадзеныя сяброў.

Ці дапамагла сабраная інфармацыя штабу Трампа?

Гэта невядома. Штаб Трампа наняў Cambridge Analytica для працы са статыстыкай і дадзенымі падчас перадвыбарчай кампаніі. Па дадзеных The New York Times і The Observer, каманда Трампа спрабавала з дапамогай сабранай на Facebook інфармацыі даведацца падрабязнасьці аб асабістых асаблівасьцях выбарцаў і паўплываць на іх паводзіны.

Брытанскі канал Channel 4 паказаў кадры, зьнятыя схаванай камэрай, дзе кіраўнік Cambridge Analytica Аляксандр Нікс распавядае, што яго кампанія выкарыстоўвала несумленныя прыёмы для аказаньня ўплыву на вынікі выбараў.

На відэа Нікс кажа, што кандыдатам, напрыклад, прапаноўвалі спансараваць кампанію ў абмен на зямлю. Кандыдатаў здымалі на схаваныя камэры, а потым публікавалі відэа ў інтэрнэце. Нікс таксама сьцьвярджае, што яны адпраўлялі «дзяўчынак да кандыдатаў на дом». Ён дадаў, што ўкраінскія дзяўчыны «вельмі прыгожыя» і гэты падыход «нядрэнна працуе».

Хто першым распавёў аб «уцечцы»?

Зьвесткі трапілі ў прэсу ад Крыстафэра Ўайлі, былога супрацоўніка Cambridge Analytica. Выкарыстоўваючы сабраныя дадзеныя, ён складаў псыхалягічныя і палітычныя партрэты карыстальнікаў, а затым падбіраў для іх палітычную рэкляму, якая павінная была лепш за ўсё спрацаваць.

«Я шкадую аб гэтым, — сказаў Ўайлі у інтэрвію Guadrian. — Гэта быў вельмі неэтычны экспэрымэнт, таму што вы гуляеце з псыхалёгіяй цэлай краіны безь іх згоды або ўсьведамленьня».

Кампанія Facebook заблякавала старонкі Ўайлі ў Facebook і ў Instagram.

Cambridge Analytica адмаўляе ўсе абвінавачваньні

У заяве кампаніі для прэсы гаворыцца, што газэты The New York Times, The Guardian і Channel 4 сказілі адказы на пытаньні, прадастаўленыя СМІ.

Cambridge Analytica кажа, што Ўайлі сышоў з кампаніі ў 2014 годзе і не мае ніякіх падставаў прадстаўляць іх.

Па вэрсіі кампаніі, у 2014 годзе яна атрымала дадзеныя карыстальнікаў Facebook праз кампанію GSR, заснаваную Коганам. Cambridge Analytica нібыта не ведала, што дадзеныя былі перададзеныя ёй з парушэньнем закону, але як толькі даведалася, усю інфармацыя выдаліла.

Кампанія настойвае, што не выкарыстоўвала дадзеныя з Facebook для дапамогі кампаніі Трампа і арганізацыі палітычнай рэклямы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG