Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шопінг у Літве пад пагрозай. Улады хочуць абмежаваць працу гандлёвых цэнтраў


Ілюстрацыйнае фота. Чарга на мяжы з Літвой.
Ілюстрацыйнае фота. Чарга на мяжы з Літвой.

Кіраўнікі буйных гандлёвых цэнтраў Літвы ў траўні прымуць рашэньне, ці будуць выходныя дні працоўнымі для пэрсаналу. Будзе праведзены адмысловае апытаньне, па выніках якога прымуць рашэньне.

Як паведамляе delfi.lt, міністар сацыяльнай абароны і працы Лінас Кукурайціс 20 сакавіка сустрэўся з кіраўніком Літоўскай асацыяцыі гандлёвых кампаній, а таксама Літоўскай фэдэрацыі бізнэсу, дзе ішло абмеркаваньне пытаньня аб працы ў выходныя дні.

Парлямэнт Літвы ўжо неаднойчы разглядаў гэтае пытаньне. У 2016 годзе былі прапанаваныя зьмены ў Працоўны кодэкс краіны на забарону працы крамаў у сьвяточныя дні, такія як 1 студзеня, 16 лютага, 11 сакавіка, 6 ліпеня, а таксама ў першы дзень Калядаў і Вялікадня. Аднак тады парлямэнтарыі так і ня здолелі зацьвердзіць законапраект.

Па словах генэральнага дырэктара кампаніі Maxima Крыстына Мэйдэ, калі супрацоўнікі выкажуць такія пажаданьні, гандлёвая сетка прыслухаецца да іх. Аднак, дагэтуль такіх праблем не ўзьнікала, а жадаючых працаваць у гэтыя дні заўсёды хапала.

Як падкрэсьліў міністар Кукурайціс, калі рашэньне будзе прынятае, то зьмены адбудуцца не на ўзроўні закону, а праз сацыяльныя дамоўленасьці і кантракты.

«Мы запрашаем да сацыяльнага дыялёгу, да шляху перамоваў, без рэгуляваньня, ня праз закон ісьці да стандарту дабрабыту, як на Захадзе. Працэс ужо праходзіць, частка ГЦ ужо зараз не працуе ў сьвяты, частка скарачае час працы», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG