Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на выбары прэзыдэнта ў Расеі


Францускі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo выйшаў з карыкатурай, прысьвечанай выбарам прэзыдэнта ў Расеі. Фота часопіснай старонкі апублікаваў у Фэйсбуку расейскі галерыст Марат Гэльман.

На карыкатуры ў нумары Charlie Hebdo ад 14 сакавіка ў руцэ Ўладзіміра Пуціна марыянэтка, якая кажа: «Мяне клічуць Ксенія Сабчак, антыпуцінскі кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах». За сьпінай у Пуціна сядзіць чалавек са зьвязанымі рукамі і завязанымі вачыма. «Я — Аляксей Навальны, адзіны дэмакрат. Не галасуйце!» — гаворыць ён.

Паводле папярэдніх дадзеных, Уладзімір Пуцін на выбарах прэзыдэнта набраў амаль 77 працэнтаў галасоў, Ксенія Сабчак, якая называла сябе «кандыдатам супраць усіх», атрымала каля двух адсоткаў галасоў. Апазыцыянэр Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары кіраўніка дзяржавы, пасьля таго як Цэнтрвыбаркам забараніў яму балятавацца з прычыны судзімасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG