Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяты актывіст атрымаў штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 


Падчас збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы
Падчас збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы

20 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Юлія Густыр вынесла пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне арт. 23.34 КаАП актывіста «Моладзі БНФ» Дзяніса Мандзіка.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», cьведкам па справе выступаў супрацоўнік міліцыі Дзьмітры Прасьняк.

«21 лютага з 13.00 да 20.40 на Кастрычніцкай плошчы стаяў на фоне агітацыйнага пляката «Любіце і шануйце як сьвятыню роднае слова, зь якім вас літасьцівы Бог на сьвет пусьціў», пры гэтым ажыцьцяўляў збор подпісаў за стварэньне першага беларускамоўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту», — пазначана ў пратаколе правапарушэньня.

Дзяніс Мандзік прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь — 612,5 рубля.

Раней да штрафаў за збор подпісаў, які суды трактуюць як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таксама былі асуджаныя Павал Пракаповіч, Ягор Сяргіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева.

Яшчэ некалькі чалавек атрымалі копіі пратаколаў аб правапарушэньні, аднак даты судовых паседжаньняў пакуль не прызначаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG