Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя рыхтуюць сумесныя вайсковыя вучэньні


Вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі, 2014 год, архіўнае фота
Вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі, 2014 год, архіўнае фота

Міністры абароны ЗША і Паўднёвай Карэі абвясьцілі ў панядзелак, што сумесныя вайсковыя вучэньні пад кодавай назвай «Арляня» пачнуцца 1-га красавіка. У іх прымуць удзел каля 12 тысяч амэрыканцаў і амаль 300 тысяч паўднёвых карэйцаў.

Тэрміны вучэньняў сёлета былі ссунутыя праз Алімпіяду ў Пхёнчхане. Паўночная Карэя была праінфармаваная пра графік манэўраў і іх абарончы характар, паведаміў Пэнтагон.

КНДР звычайна асуджае амэрыканска-паўднёвакарэйскія вучэньні як генэральную рэпэтыцыю ўзброенага ўварваньня ў краіну. На гэты раз, як адзначае Сэул, пасьля перамоваў на высокім узроўні паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын пагадзіўся ўстрымлівацца ад крытыкі вучэньняў, а таксама прапанаваў сустрэцца без папярэдніх умоў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб абмеркаваць ракетна-ядзерныя пытаньні. Выказвалася думка, што з прычыны паляпшэньня дыпляматычных пэрспэктыў маштабы і працягласьць вучэньняў 2018 году будуць скарочаныя, але гэтага не адбылося.

У Паўднёвай Карэі разьмешчаны 28 з паловай тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, і паводле дамовы Вашынгтон абавязваецца прыйсьці на дапамогу саюзьніку ў выпадку нападу з боку Поўначы. Абедзьве Карэі фармальна па-ранейшаму знаходзяцца ў стане вайны, паколькі канфлікт 1950-1953 гадоў завяршыўся ня мірнай дамовай, а толькі замірэньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG