Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў маршу ў Дзень Волі запрасілі на перамовы ў Менгарвыканкам


Сяргей Спарыш
Сяргей Спарыш

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу са спасылкай на Сяргея Спарыша — аднаго з арганізатараў маршу 25 сакавіка, на 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Сёньня ўначы мне пазванілі зь Менгарвыканкаму і запрасілі мяне, а таксама двух іншых заяўнікаў акцыі, якая пройдзе ў Дзень Волі ў Менску, на размову. Сустрэча прызначаная на аўторак 20 сакавіка. Ніякіх падрабязнасьцяў адносна нашай заяўкі мне не паведамілі, хаця па законе адказ на яе ўжо павінен быў быць дадзены», — сказаў Спарыш.

Прадстаўнікі шэрагу арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс падалі заяўку ў Менгарвыканкам аб правядзеньні 25 сакавіка мітынгу і дэманстрацыі, якія пачнуцца ў 12:00 на плошчы Якуба Коласа. Адказу на гэтую заяўку пакуль няма.

Менгарвыканкам дазволіў мітынг-канцэрт, які мае пачацца каля Опэрнага тэатру а 13-й гадзіне 25 сакавіка, на 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Адэля Вольская выступіць замест бацькі на менскім «Сьвяце незалежнасьці»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG