Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая масавая нямецкая газэта ўжо павіншавала Пуціна з перамогай


«Bild віншуе Ўладзімера Пуціна з перамогай на выбарах», — пад такім загалоўкам самая масавая нямецкая газэта апублікавала артыкул 16 сакавіка, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі.

Гаворка ў артыкуле ідзе пра тое, што ў супернікаў Пуціна на выбарах няма шанцаў на перамогу, што дзяржаўны ВЦИОМ прадказаў яму перамогу з вынікам ня менш за 69%, што расейскія дзяржаўныя тэлеканалы запоўненыя прапагандай, а апазыцыя асьцерагаецца фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня.

Таму журналісты Bild і вырашылі «павіншаваць» Пуціна загадзя з прадвызначанай «перамогай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG