Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік TUT.BY выступіць на Дні Волі: «На зьмену нянавісьці прыходзіць грамадзянская супольнасьць»


Юры Зісер, архіўнае фота

Заснавальнік парталу TUT.BY Юры Зісер напісаў, што выступіць 25 сакавіка на канцэрце ў Менску ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ён пракамэнтаваў допіс у Фэйсбуку Аляксандра Кулінковіча, лідэра гурту «Neuro Dubel», які адмовіўся выступіць на канцэрце. Кулінковіч жорстка выказаўся пра тых, хто крытыкуе гурт за гэтае рашэньне.

Зісер у камэнтарах напісаў: «Аляксандр, сёлета ўпершыню мерапрыемства арганізоўваюць як раз ня тыя, у каго "толькі.. нянавісьць да людзей, з вамі нязгодных". На зьмену нянавісьці нарэшце прыходзіць грамадзянская супольнасьць. Арганізатары урэшце іншыя. Гэта важны гістарычны момант, таму я пайду і выступлю. Упершыню зьяўлюся на такім мерапрыемстве, гаварыць буду па-расейску. Шкада, што я не ўмею сьпяваць, але нічога, мяне і так паслухаюць. Прычым абяцаю, што "Жыве Беларусь!" у маёй прамове не будзе».

У камэнтары для Радыё Свабода Юры Зісер пацьвердзіў, што яго запрасілі выступіць арганізатары канцэрту. Ён патлумачыў што нічога ня мае супраць лёзунгу «Жыве Беларусь!», але «ня любіць гаварыць лёзунгамі». Заснавальнік парталу TUT.BY дадаў, што нацыянальная ідэя не павінна абмяжоўваецца нейкімі палітычнымі поглядамі ці мовай.

Зісер: ІТ-дэкрэт сымбалізуе пачатак развароту беларускай дзяржавы ў будучыню

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG