Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Дубавец пра «Падарожжа ў БНР»: «Выходзіш поўны эмоцыяў, новых ведаў, са стройнай карцінаю ў галаве»


Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

Кніжная сэрыя Радыё Свабода папоўнілася новым выданьнем. Гэта архіўны раман Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР». Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі дзеліцца літаратар і крытык Сяргей Дубавец.

«Падарожжа ў БНР» адбываецца за адзін прысест і на адным дыханьні, нібы ў добрай бяседзе сабраліся дасьціпныя апавядальнікі, якія дзеляцца ўспамінамі, невядомымі фактамі, інтэлектуальнымі імправізацыямі, показкамі...

Такі сабе jam session у выкананьні аднаго саліста з цэлым аркестрам архіўных сьведчаньняў, адкуль выходзіш поўны эмоцыяў, новых ведаў, са стройнай карцінаю ў галаве і ўжо сваімі ўласнымі высновамі.

Галоўная зь іх: пасьля краху Расейскай імпэрыі ў Беларусі было шмат самых разнастайных «цэнтраў сілы», якія маглі вызначыць шлях разьвіцьця краіны на будучыню. Але ўдалося гэта зрабіць толькі БНР — носьбітам беларускай нацыянальнай ідэі, што тлумачыцца нічым іншым, а менавіта народнай падтрымкай.

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» адбудзецца у Менску, 20 сакавіка (аўторак) у Культурным інкубатары Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак у 19.00, і ў Горадні, 23 сакавіка (пятніца) у этнакраме «Цудоўня» (вул. Кірава, 3), пачатак у 18.30.

Як дайсьці да пляцоўкі ОК16
Як дайсьці да пляцоўкі ОК16

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG