Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка: «Многія вайскоўцы пагаджаюцца, што вайсковы пераварот — чаканая і правільная падзея»


«У Расеі я змагалася супраць зьнешніх ворагаў Украіны, ва Ўкраіне — супраць унутраных», — сказала дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка.​

«Многія вайскоўцы пагаджаюцца, што вайсковы пераварот «абсалютна чаканая і правільная падзея. Я разумею, што такіх няма ва ўладзе і ў камандаваньні. Тыя, хто ў камандаваньні, заўсёды гуляюць пад уладу, улада заўсёды гуляе пад Расею, і яны проста забіваюць народ і пасылаюць на сьмерць. Але ёсьць шмат вайскоўцаў, якія разумеюць, што адбываецца. У Расеі я змагалася супраць зьнешніх ворагаў Украіны, ва Ўкраіне — супраць унутраных. Мне ня страшна, як ніколі не было, так ніколі і ня будзе. За праўду змагацца, жыць, паміраць ніколі ня страшна», — сказала яна пасьля допыту ў СБУ.

Генпракурор Украіны Юры Луцэнка ўнёс сёньня ў Вярхоўную Раду прапанову аб прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці, затрыманьні і арышце народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.

Луцэнка заявіў, што Саўчанка падазраецца ў плянаваньні тэракту ў парлямэнце Ўкраіны.

«У сьледзтва ёсьць неабвержныя доказы таго, што Надзея Саўчанка, народны дэпутат Украіны асабіста плянавала, асабіста прыцягвала, асабіста давала ўказаньні аб тым, як правесьці тэрарыстычны акт тут, у гэтай залі, зьнішчыўшы баявымі гранатамі дзьве ложы: урадавую і службовую, мінамётамі абрынуўшы купал Вярхоўнай Рады і аўтаматамі дабіваючы тых, хто выжыве», — сказаў Луцэнка.

Надзея Саўчанка ў адказ абвінаваціла генпракурора Юрыя Луцэнку ў хлусьні.

«Луцэнка чарговы раз хлусіў, мяне выклікалі ў якасьці сьведкі... Але ў мяне бралі тлумачэньні... Абвінавачваньні ў падрыхтоўцы перавароту і замаху на ўладу — гэта добрыя абвінавачваньні. Добрыя тым, што я, як афіцэр, давала клятву народу, зусім ня ўладзе... Я абвінавачваю ўкраінскую ўладу ў злачынствах супраць украінскага народу, у сьмерцях, якія адбыліся ў пэрыяд дзеючай злачыннай улады Парашэнкі», – заявіла дэпутат.

Надзея Саўчанка сёньня была на допыце ў СБУ ў справе былога перагаворшчыка па вызваленьні палонных Уладзіміра Рубана, які быў затрыманы 8 сакавіка пры спробе перамяшчэньня вялікай колькасьці зброі з зь непадкантрольных Кіеву раёнаў Данецкай вобласьці.

Вярхоўная Рада 15 сакавіка выключыла дэпутата Надзею Саўчанку з камітэту ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны.

Генпракуратура Ўкраіны: Надзея Саўчанка рыхтавала тэракт у Вярхоўнай Радзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG