Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Якуцку з самалёта высыпалася 3,4 тоны золата і плятыны


Якуцкія СМІ паведамілі, што раніцай у чацьвер у аэрапорце Якуцку проста на ўзьлётна-пасадачную паласу высыпалася каля 3,4 тоны золата і плятыны ў зьлітках, а таксама брыльянты.

У аэрапорце Якуцку і ў Паўночна-Усходнім лінейным упраўленьні МУС на транспарце пацьвердзілі інцыдэнт. Паводле афіцыйнай вэрсіі, пры ўзьлёце грузавога самалёта Ан-12 авіякампаніі «Німбус» у судна паветраным патокам сарвала левую палавінку грузавога люку.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзеныя 172 зьліткі вагой каля 3,4 тоны. Груз рассыпаўся на ўзьлётна-пасадачнай паласе (аэрапорту Якуцк) праз тое, што няправільна быў зафіксаваны груз. Выпала частка золата, усяго там знаходзілася каля 9 тонаў», — сказалі ў лінейным упраўленьні МУС.

На борце самалёта знаходзіліся пяць чальцоў экіпажу, ніхто не пацярпеў. Пасьля разгермэтызацыі кабіны экіпаж вырашыў вярнуцца ў аэрапорт. Самалёт сеў у аэрапорце ў пасёлку Маган за 12 км ад Якуцку.

Відавочцы здарэньня распавялі, што сілавікі ачапілі тэрыторыю вакол аэрапорту Якуцку і нікога не пускаюць усярэдзіну.

Самалёт ляцеў маршрутам руднік «Купал» — Краснаярск, а ў аэрапорце Якуцку меў дазаправіцца. Зыходзячы з цэнаў расейскага Цэнтрабанку на золата ў 2 425,42 руб. за грам, золата, якое знаходзілася на борце, каштуе 21,8 млрд расейскіх рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG