Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сюжэты на «Белсаце» гомельскім журналістам выпісалі штрафаў больш як на 5 тысяч рублёў


Кастусь Жукоўскі (зьлева) і Андрэй Толчын

Гомельскі раённы суд 14 сакавіка аштрафаваў журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына — кожнага на 25 базавых велічыняў (612 рублёў 50 капеек). Сёлета гэта ўжо трэці іхні штраф за сюжэты для тэлеканалу «Белсат».

Гэтым разам іх засудзілі за сюжэт пра масавае забойства сьвіней у саўгасе-камбінаце «Сож» Гомельскага раёну.

Ахоўнік «Сожа» Мікалай Мядзьведзеў у судзе Жукоўскага і Толчына не пазнаў. Толчын з Жукоўскім заявілі, што не зьяўляюцца журналістамі «Белсату», ня маюць зь ім працоўных дамоваў, таму і не акрэдытаваныя ў МЗС. Гэта не паўплывала на абвінаваўчы вырак.

Андрэй Толчын сказаў, што ня зьдзіўлены прысудам.

«Які загад атрымаў суд, такі і выканаў. У нас жа няма падзелу ўладаў. Як казаў кіраўнік дзяржавы, уладу трэба трымаць у кулаку. Яна ў адным кулаку і трымаецца», — сказаў Андрэй Толчын.

Сума штрафаў у Толчына склала 2695 рублёў, у Жукоўскага — 2572,5 рубля.

69 штрафаў журналістам за 2017 год. БАЖ: «Якая ж гэта лібэралізацыя?»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG