Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіянальныя ўпраўленьні Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных спраў Расеі закупілі абсталяваньне для ўзлому найноўшых мадэляў смартфонаў. Інфармацыю пра гэта на сайце дзяржаўных закупак выявіла расейская служба Бі-бі-сі.

Праваахоўныя структуры праз пасярэднікаў закупілі прадукцыю ізраільскай кампаніі «Cellebrite», якая спэцыялізуецца на ўзломе смартфонаў, у тым ліку і найноўшых iPhone X. Вытворца сьцьвярджае, што тэхналёгія дазволіць спампоўваць з гаджэта фатаграфіі, гісторыю званкоў і перапіску ў мэсэнджэрах.

У 2016 годзе Сьледчы камітэт Расеі афіцыйна пацьвердзіў, што супрацоўнікі ведамства выкарыстоўваюць у сваёй працы тэхналёгіі для ўзлому сучасных смартфонаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG