Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Абвяшчэньне БНР — сьвята зьвеставаньня незалежнасьці»


Тадэвуш Кандрусевіч

25 сакавіка ў катэдральных касьцёлах Менску і Магілёва будуць маліцца за Беларусь, паведамляе партал catholic.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў сымбалічнасьць таго, што незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі была абвешчана менавіта 25 сакавіка, у каталіцкае сьвята Зьвеставаньня.

Паводле біблейскага паданьня, 25 сакавіка арханёл Габрыэль паведаміў Дзеве Марыі, што ў яе народзіцца Сын Божы — Ісус Хрыстос. Сьвята Зьвеставаньня — адно з найважнейшых у каталіцкім календары. Сёлета на 25 сакавіка ў каталікоў прыпадае Пальмавая нядзеля, таму Зьвеставаньне перанесена на 9 красавіка.

«Сьвята 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта сьвята беларускага зьвеставаньня незалежнасьці», — падкрэсьліў Кандрусевіч.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што хоць далейшы лёс БНР не прынёс чаканых вынікаў, аднак «сам факт яе абвяшчэньня 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сьведчыць пра жаданьне беларускага народу да незалежнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG