Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 15 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва, паведамілі Радыё Свабода ў «Белнафтахіме». Папярэдняе падаражэньне адбылося 10 сакавіка.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 23 капейкі за літар,
  • АІ-95 — 1 рубель 31 капейка,
  • АІ-98 — 1 рубель 52 капейкі,
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 34 капейкі.
Павышэньне коштаў на паліва
Павышэньне коштаў на паліва

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 10 сакавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо трэці раз, агулам ад 4 да 14 капеек на розныя віды паліва. За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўнаваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў на нафту, курса нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Пратэсты «Стоп-бэнзін» не дапамаглі: цэны на паліва ў Беларусі падвышалі 21 раз за 6 год

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG