Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангелу Мэркель выбралі канцлеркай Нямеччыны чацьвёрты раз


Ангела Мэркель (Angela Merkel) абраная ў сераду, 14 сакавіка, парлямэнтам Нямеччыны на пасаду фэдэральнага канцлера на чацьвёрты тэрмін запар, паведамляе Deutsche Welle.

Кандыдатуру галавы Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДЗ) падтрымалі 364 дэпутаты Бундэстагу. «Супраць» прагаласавалі 315 парлямэнтарыяў, яшчэ 9 чалавек устрымаліся.

У гэты ж дзень Мэркель атрымае з рук фэдэральнага прэзыдэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера грамату аб прызначэньні на пасаду канцлера. Затым кіраўніцу новага ўраду прывядуць да прысягі перад дэпутатамі Бундэстагу і чальцамі Бундэсрату. У другой палове дня ў сераду адбудзецца першае пасяджэньне ўраду.

Урад фармавалі рэкордна доўга

Цяперашні працэс фармаваньня новага ўраду стаў самым працяглым у гісторыі Фэдэратыўнай Рэспублікі — 171 дзень. У кабінэт міністраў увайшлі прадстаўнікі Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДЗ), Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу (ХСЗ) і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН).

Выбары ў Бундэстаг прайшлі 24 верасьня 2017 году. Па іх выніках блёк ХДЗ/ХСЗ атрымаў 33% галасоў, СДПГ — 20,5%, Левая партыя — 9,2%, «Зьвяз-90/Зялёныя» — 8,9%, Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) — 10,7%, правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АДН) — 12,6%.

Паколькі ніводная з партый не набрала ўрадавай большасьці, пераможцы выбараў — кансэрватары з ХДЗ/ХСЗ — вымушаныя былі фармаваць кааліцыю зь іншымі партыямі.

12 сакавіка ХДЗ/ХСЗ і СДПН нарэшце падпісалі кааліцыйнае пагадненьне і сфармавалі новы ўрад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG