Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унікальнае фота дому Луцкевічаў. Упершыню ў сеціве


Антон і Іван Луцкевічы
Антон і Іван Луцкевічы

У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Знак паставілі менавіта пад таполяй, якая расла каля дома Луцкевічаў.

Свабода публікуе ўнікальны фотаздымак дому Луцкевічаў у Менску, зроблены ў часе ІІ усясьветнай вайны. Арыгінал фотаздымка знаходзіцца ў сямейным архіве Багдана Андрусішына (Данчыка).

На фотаздымку: Яніна Каханоўская (бабуля Данчыка) і Эмілія Луцкевіч-Шабуня (прабабуля, сястра Івана і Антона Луцкевічаў).

Да Другой усясьветнай вайны на месцы парку Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск зь Лібавы ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, каля цяперашняга Купалаўскага музэю, стаялі дамы іхнай сям’і.

У Менску ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў. ФАТАФАКТ

Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясьціла сваю незалежнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG