Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп звольніў Тылерсана, новым дзяржаўным сакратаром будзе дырэктар ЦРУ, — The Washington Post


Рэкс Тылерсан і Дональд Трамп
Рэкс Тылерсан і Дональд Трамп

Амэрыканскае выданьне The Washington Post паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьняў з пасады дзяржаўнага сакратара Рэкса Тылерсана. Паводле выданьня, новым сакратаром будзе цяперашні дырэктар ЦРУ Майк Пампэо.

Майк Пампэо
Майк Пампэо

«Майк Пампэо, дырэктар ЦРУ, стане нашым новым дзяржсакратар, ён зробіць фантастычную працу. Дзякуй Рэксу Тылерсану за яго службу. Джына Гаспэл стане новым дырэктарам ЦРУ, і першай жанчынай на гэтай пасадзе. Віншую ўсіх», — напісаў Трамп у Твітэры.

На мінулым тыдні Тылерсан датэрмінова перапыніў паездку па краінах Афрыкі без тлумачэньня прычын і вярнуўся ў Вашынгтон, патлумачыўшы гэта неадкладнымі справамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG